У IV квартале 2020 года сярэдняя намінальная налічаная заработная плата склала 8859,9 лея (гэта крыху больш за 500 даляраў у эквіваленце), павялічыўшыся на 9,7% у параўнанні з папярэднім кварталам і на 13,4% у параўнанні з IV кварталам 2019 года.

У рэальным сектары эканомікі сярэднямесячная заработная плата вырасла да 9198,9 лея (крыху больш за 520 даляраў).

Самыя высокія паказчыкі сярэднямесячнага заробку ў IV квартале 2020 года былі зарэгістраваныя ў наступных галінах: інфармацыя і сувязь, фінансавая і страхавая дзейнасць, вытворчасць і пастаўка электраэнергіі і цяпла, газу, гарачай вады і паветра.

Самыя нізкія паказчыкі сярэднямесячнага заробку былі зарэгістраваныя ў гасцінічным сектары і грамадскім харчаванні, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы, у сферы мастацтва, культуры і забаў.

Такім чынам, сярэднія заробкі ў Малдове, якая доўгі час была найбяднейшай краінай Еўропы, практычна параўналіся з беларускімі. 

Малдова ад 2010-х узяла курс на збліжэнне з Еўрасаюзам, у адрозненне ад Беларусі, якая ўваходзіць у Саюз Беларусі і Расіі.

У Малдове заробкі складаюць меншую, у параўнанні з Беларуссю, долю ў агульных даходах людзей, бо там большая доля прыватнага сектару ў эканоміцы, а значыць, у людзей большыя даходы ад уласнага бізнэсу. Акрамя таго, у Малдове, як і ва Украіне, у людзей больш «шэрых даходаў», якія не ўлічваюцца статыстыкай. З другога боку, дзяржаўныя паслугі ў Малдове даражэйшыя, чым у Беларусі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0