Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

«Ілюзій не маю, думаю, будзе гадоў пяць, і там я і падохну. Няма ніякага ўжо жадання нічога рабіць, столькі ўсяго было зроблена, і ўсё марна, нічога ні на кога не ўплывае. Скажу шчыра, наўрад ці нешта зменіцца.

Усе сядуць, астатнія з'едуць або заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так на некалькі гадоў. Таму я вось думаю да гэтага проста неяк падрыхтавацца, таму што я стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае, а ў адказ кожны тыдзень на працягу ўжо васьмі месяцаў толькі горш і горш.

І калі здаецца, што горш быць не можа, становіцца яшчэ горш, а ты ніяк на гэта не можаш паўплываць. Сумнавата, але так і будзе. Пакуль не бачу прычын іншых.

І не хачу, каб Даша на судзе бачыла і чула прысуд такі. Лепш бы проста расстралялі па-хуткаму, і не бачыць гэта ўсё».

Падтрымаць Ігара лістамі Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ігар Аляксандравіч Лосік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0