«Устаноўлена, што адказчык сваімі дзеяннямі парушыў правілы пажарнай бяспекі, калі стаў выкарыстоўваць балкон не па мэтавым прызначэнні. За такія дзеянні ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Там таксама адзначылі, што дэмантаж палатна адбываўся з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі і транспартных сродкаў, а мінчук гэтыя выдаткі не кампенсаваў у добраахвотным парадку.

Суд задаволіў іскавыя патрабаванні пракурора — на карысць Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС знайшлі 359 рублёў.

Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0