Атэстацыю прайшла толькі адвакатка Юлія Карачун. Не былі атэставаныя, а таму пазбаўляюцца магчымасці выконваць свае прафесійныя абавязкі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі» адвакаты Андрэй Барташэвіч, Мікалай Етка і Алена Шынкарэвіч.

Яшчэ тром адвакатам — Дар'і Гарохавік, Святлане Конавай і Алене Майсэне — з-за «няпоўнай адпаведнасці патрабаванням заканадаўства» адтэрмінавалі атэстацыю на шэсць месяцаў «пры ўмове выканання рэкамендацый кваліфікацыйнай камісіі, у тым ліку аб праходжанні адвакатамі павышэння кваліфікацыі».

Мінюст паведамляе, што ў 2020 годзе праведзеная планавая праверка дзейнасці Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У ходзе праверкі былі ўстаноўлены факты парушэння адвакатамі Закона аб адвакатуры, Правілаў прафесійнай этыкі адваката, выяўлены парушэнні пры складанні прававых дакументаў, дагавораў на аказанне юрыдычнай дапамогі, ордэраў. Усё гэта з'яўляецца падставай для правядзення кваліфікацыйнай камісіяй пазачарговай атэстацыі адвакатаў, адзначаюць у ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0