Паводле даследчай фірмы Sensor Tower, праграму спампавалі 63 мільёны разоў, гэта значыць у 3,8 раза больш, чым годам раней. Папулярнасць праграмы прыкметна вырасла пасля ўвядзення новай палітыкі прыватнасці ў WhatsApp. Па новых правілах асабістыя даныя карыстальнікаў месенджара будуць перадавацца Facebook. Відаць, па тых жа прычынах на трэцім месцы ў рэйтынгу апынуўся іншы месенджар Signal.

У Google Play на першым і другім месцы знаходзяцца Telegram і Signal. У App Store усё яшчэ лідзіруе TikTok. Раней TikTok абышоў WhatsApp па колькасці запамповак у студзені 2020 года і на працягу года утрымліваў першынство ў рэйтынгу. У новым рэйтынгу WhatsApp апусціўся на пятае месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0