Скрыншот відэа Пула першага

Скрыншот відэа Пула першага

«Паслявыбарчыя падзеі паказалі, што нам больш сур'ёзна трэба ставіцца да навучання нашай моладзі. У адваротным выпадку мы атрымаем вельмі вялікія праблемы ў перспектыве. Калі не пераламаць сітуацыю, мы падыдзем да вайнушкі. І баюся, што ва ўмовах геапалітычнага разлому (пра гэта мы, напэўна, яшчэ будзем гаварыць на Сходзе) мы не зможам утрымацца ў рамках унутранага разладу і нейкай грамадзянскай вайны: абавязкова ўмяшаюцца іншыя гульцы. Я часта намякаю: глядзіце, каб наша Беларусь не стала полем бітвы, полем вайны, дзе будуць вырашацца не нашы пытанні», — сказаў Лукашэнка.

Ён прывёў у прыклад сітуацыю ў Сірыі і Іраку, дзе геапалітычныя гульцы прасоўваюць свае інтарэсы, з-за чаго гэтыя краіны і народы пакутуюць ужо доўгія гады. «Выбухі грымяць, гінуць людзі, а нафту пампуюць», — адзначыў ён.

«Таму нам трэба сваімі рукамі не прывесці краіну ў гэты хаос. І тут многае будзе залежаць ад выкладчыкаў. Я ўсё разумею: у кожнага можа быць свой пункт гледжання, сваё меркаванне, і гэты пункт гледжання і меркаванне трэба выказваць. Але трэба гэта рабіць да месца, не парушаючы закон. Які б ні быў закон, дрэнны ці добры, закон ёсць закон, юрысты мяне падтрымаюць, яго трэба выконваць. Калі ён дрэнны — яго трэба змяніць ва ўстаноўленым парадку. Але не праз бойку на вуліцы», — падкрэсліў ён.

«Я яшчэ раз намякаю на тое, што нам вельмі шмат трэба будзе папрацаваць з нашай моладдзю, каб зберагчы іх ад дрэннай будучыні, бо ім жыць. Мы адыдзем — яны будуць жыць. Дзе і як будуць жыць, залежыць шмат у чым ад нас і ад выкладчыкаў. Гэта не нармальна, калі выкладчыкі і студэнты ВНУ выступаюць як нейкая асобная сіла па дэзарганізацыі грамадства і знішчэнні той сістэмы, якую мы стваралі чвэрць стагоддзя. Гэта вельмі важна», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0