dev.by

dev.by

Пра гэта піша spring96.org.

Арцём Вінакураў — студэнт 3 курса факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі, «у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы». Арцём быў затрыманы раніцай 27 кастрычніка, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).

Трэцяга снежня Арцём быў прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным. Да суда Арцём утрымліваўся ў СІЗА ў Жодзіна.

Сваю віну Вінакураў прызнаў у поўным аб'ёме. Інтарэсы хлопца абараняюць адвакаты Андрэй Балмакоў і Андрэй Доўнар.

У апошнім слове Арцём Вінакураў віну прызнаў, папрасіў прабачэння перад бацькамі, выкладчыкамі, студэнтамі.

«Віну прызнаю. Разумею, што мае дзеянні ўскладнілі жыццё мне, маім бацькам, прымусілі іх хвалявацца, перажываць. Прыношу прабачэнні бацькам. Хачу прынесці прабачэнні таксама выкладчыкам і студэнтам — калі я перашкодзіў правядзенню заняткаў ці іх пакрыўдзіў. За 3 месяцы пад вартай я шмат што зразумеў і ўсвядоміў. Хацеў бы вярнуцца ва ўніверсітэт, працягнуць вучобу, бо навучанне там цікавае і выкладчыкі даюць актуальныя і карысныя веды. Прашу даць шанец», — казаў у апошнім слове Арцём Вінакураў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0