Абарону Віктара Бабарыкі афіцыйна апавясцілі, што справу іх падабароннага будзе разглядаць Вярхоўны суд. Пра гэта паведаміў адвакат Зміцер Лаеўскі, піша TUT.BY.

— Увечары 28 студзеня нас афіцыйна апавясцілі, што Вярхоўны суд будзе разглядаць справу сам. У праве на апеляцыйнае абскарджанне прысуду Віктару Бабарыку адмоўлена.

Дзмітрый Лаеўскі адзначае, што ягонага падабароннага пазбавілі права на справядлівы суд.

— Апеляцыйнае абскарджанне прысуду — гэта тое, без чаго немагчымы справядлівы суд. Калі справа ў першай інстанцыі разглядае Вярхоўны суд, то над ім няма апеляцыйнай інстанцыі. Значыць, і права на апеляцыйнае абскарджанне ў абвінавачанага ў такім выпадку няма.

Адвакаты Віктара Бабарыкі звярнуліся ў Вярхоўны суд, каб прызначыць для разгляду справы ніжэйстаячы суд, 28 студзеня.

Экс-банкір і ўдзельнік прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Віктар Бабарыка быў затрыманы па справе Белгазпрамбанка. Ён знаходзіцца пад вартай з 18 чэрвеня. Бабарыку інкрымінуюць атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай, а таксама легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, у асабліва буйным памеры па ч. 3 арт. 430 ч. 2 арт. 235 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня стала вядома, што Генпракуратура перадала справу ў суд.

Віктар Бабарыка віну не прызнае. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0