Паводле слоў жонкі вядомага юрыста Аксаны, канчатковае абвінавачанне да мужа, гледзячы па ўсім, не выстаўленае, піша «Радыё Рацыя».

— На спатканне мы яшчэ не хадзілі, бо, відавочна, ідуць нейкія працэсуальныя дзеянні, і цяпер, я так разумею, канчатковыя абвінавачванні яшчэ не выстаўленыя. Мы размаўляем праз адваката. У яго нармальны настрой. Са слоў адваката, ён нават часам спрабуе жартаваць. Ён нас адтуль спрабуе падбадзёрваць, то-бок не мы яго, а ён — нас. Ён аптыміст, глядзіць далёка наперад і, верагодна, разумее, што ўсё будзе добра.

Жонка Леаніда Судаленкі кажа, што яе муж трымаецца бадзёра, хоць падчас зняволення ў яго абвастрыліся некаторыя хранічныя хваробы.

Кіраўнік «Гомельскага цэнтра стратэгічнай цяжбы» Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе на працу. Яго абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак». Калегі заяўляюць, што пераслед іх паплечніка абумоўлены ягонай працай па дапамозе ахвярам рэпрэсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0