Па два гады «хіміі». У Наваполацку вынеслі прысуды за жнівеньскія пратэсты
Суд горада Наваполацка 21 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справы супраць Віктара Шаўра і Віталя Шыцікава па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак) за падзеі 10 жніўня ў Наваполацку. Суддзя Віталь Лапко асудзіў іх на два гады «хіміі» кожнага, паведамляюць праваабаронцы.
Нагадаем, Віктар Шаўра быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. Віктар Шаўра быў прызнаны палітычным зняволеным, пазней яго выпусцілі пад падпіску. Віталь Шыцікаў таксама знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.
Суд горада Наваполацка асудзіў Шаўру і Шыцікава на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.