У судзе Мінскага раённага суда 21 студзеня разгледзелі справу Сяргея Мельянца: яго судзілі паводле па арт. 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў») за бел-чырвона-белыя жалюзі.
Да матэрыялаў справы, як піша Tut.by, быў прыкладзены адказ мінскіх уладаў на прадмет расфарбоўкі жалюзі, у якім дзяржорган растлумачыў, што неабходнасць размяшчэння фіранак, жалюзі, рулонных штор у кватэры вызначаецца ўласнікам у залежнасці ад яго жадання.
Але суддзя Віктар Шаўцоў палічыў іначай. Ён прызнаў Сяргея Мельянца вінаватым і прысудзіў яму штраф 870 рублёў.
Сяргей Мельянец жыве ў вёсцы Прылессе Мінскага раёна, ён бацька сямі дзяцей, вернік-баптыст.