20 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна на заходняй палове краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны да парывістага. Максімальная тэмпература паветра +1°С на паўднёвым захадзе да -13°С на паўночным усходзе.

У Мінску воблачна. Без істотных ападкаў, толькі вечарам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай -14..-16°С, днём -11..-13°С, увечары -8..-10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0