У сувязі з вяртаннем Навальнага ў Расію сілавыя структуры ў Маскве, Пецярбургу і іншых буйных расійскіх гарадах прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці.
На працоўных месцах знаходзіцца практычна ўвесь асабовы склад цэнтраў «Э» МУС, аддзелаў па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам рэгіянальных упраўленняў ФСБ, а таксама падраздзяленні Расгвардыі.
У аэрапорце Унукава, куды прылятае Навальны, яшчэ з суботы стаіць паліцэйскае ўзмацненне.
Такія меры прыняты ў сувязі з тым, што прыхільнікі Навальнага маюць намер яго сустракаць каля аэрапорта.
0
0
0
0
0
0