spring96.org

spring96.org

Суд Драгічынскага раёна разгледзеў крымінальную справу 16-гадовага Аляксандра Несцерука, якога абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (370 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў старшыня суда Лявонцій Станкевіч, паведамляе spring96.org.

Згодна з абвінавачваннем, Аляксандр Несцярук 7 лістапада знаходзіўся на ганку Дома культуры гарадскога пасёлка Антопаль і «наўмысна сарваў дзяржаўны сцяг», знішчыўшы пры гэтым дрэўка коштам 10 рублёў.

Малады чалавек віну прызнаў часткова: дрэўка сапраўды зламалася, але здзекаў са сцягу не было. Матэрыяльную шкоду кампенсаваў.

У выніку да хлопца ўжылі прымусовыя меры выхаваўчага характару: абмежаванне волі на 6 месяцаў. З 22 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы дня ён павінен знаходзіцца па месцы жыхарства і павінен з'яўляцца раз на месяц для рэгістрацыі ў орган, які ажыццяўляе кантроль за яго паводзінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0