У Брытаніі выявілі два выпадкі заражэння раней невядомым штамам каранавіруса, які можа быць больш заразным, чым ранейшыя мутацыі, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Мэт Хэнкок, перадае Бі-бі-сі.

Абодва выпадкі заражэння звязаны з падарожжам у ПАР, іх носьбіты вярнуліся адтуль у апошнія некалькі тыдняў. Хэнкок падзякаваў паўднёваафрыканскім навукоўцам і ўрад, якія дапамаглі выявіць новы штам у Брытаніі, за «адкрытасць і празрыстасць». У самой ПАР лічаць, што новы штам выклікаў там рост захворвання COVID-19.

Брытанія абмежавала авіязносіны з ПАР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0