Грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, асуджаная на 2,5 гады калоніі за падраную балаклаву, прызнана палітычнай зняволенай.
Па стане на 23 снежня ў Беларусі 160 палітвязняў.
Апошнія 12 год Наталля Хершэ жыла ў Швейцарыі. Там яна атрымала другое грамадзянства, там яе чакаюць дзеці і любімы мужчына. Невядома, калі яны змогуць убачыцца зноў. Наталлю затрымалі на жаночым маршы і прысудзілі 2,5 года калоніі за тое, што яна сарвала з амапаўца балаклаву. Яе гісторыю чытайце тут.
0
0
0
0
0
0