БАЖ
Суд над журналісткай Любоўю Лунёвай прызначаны на панядзелак, 28 снежня а 10:00 (суд Савецкага раёна), паведамляе БАЖ.
— Першы Новы год, які буду сустракаць на Акрэсціна, — з сумам канстатуе журналістка.
Любоў Лунёву вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КоАП). Разам з аператарам Іванам Куракевічам журналістку затрымалі яшчэ 7 снежня падчас Маршу пенсіянераў, але ў той жа вечар з Акрэсціна яна трапіла ў бальніцу, дзе прабыла два тыдні.
У сувязі з гэтым суд некалькі раз пераносілі і цяпер канчаткова прызначылі на панядзелак за тры дні да Новага года.
Іван Куракевіч жа адбыў 15-суткавы арышт.
0
0
0
0
0
0