У Нідэрландах, Даніі і Аўстраліі знойдзены новы штам каранавіруса — той жа, што раней знайшлі ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), піша «Бі-бі-сі».
Спецыялісты нагадалі, што новы тып каранавіруса распаўсюджваецца хутчэй, чым ужо вядомы, аднак казаць пра яго большую небяспеку пакуль нельга.
Акрамя таго, няма ніякіх доказаў таго, што мутацыя віруса па-іншаму рэагуе на вакцыну.
Урад Нідэрландаў заявіў, што ў найбліжэйшыя дні пачне працу з іншымі краінамі-членамі Еўрасаюза для вывучэння магчымага распаўсюджвання новага штаму. Акрамя таго, краіна закрыла авіязлучэнне з Вялікабрытаніяй да 1 студзеня.
0
0
0
0
0
0