Спявачка Кортні Лаў распавяла ў сваім Instagram пра акцыю беларусак у падтрымку Вольгі Хіжынковай.
«Гэта ўнікальны актывізм», — напісала ўдава Курта Кабейна.
Сутнасць флэшмобу ў тым, што дзяўчыны фатаграфуюць свае ногі на фоне ўпаковак Conte, бо Хіжынкова шмат гадоў была тварам гэтага брэнда.
Хіжынкова сёння павінна выйсці на волю пасля 42-х сутак арышту.
0
0
0
0
0
0