Суд Цэнтральнага раёна 17 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) 46-гадовага мантажніка Паўла Янкоўскага за ўдар нагой па бамперы аўтамабіля ДАІ на нядзельным маршы «Народная інаўгурацыя». Шкоду ацанілі ў 14 рублёў 82 капейкі. Суддзя Юлія Густыр прызнала мінчука вінаватым і пакарала яго годам абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Паўла ўтрымлівалі пад вартай паўтары месяцы і вызвалілі ў залі суда, паведамляюць праваабаронцы.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска абвінаваціў Паўла Янкоўскага ў тым, што 27 верасня ён на перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Машэрава каля «Белай вежы» нагой ўдарыў па бамперы аўтамабіля ГАІ, чым здзейсніў злоснае хуліганства. 

Паўла Янкоўскага затрымалі 30 кастрычніка. Амаль паўтары месяцы яго ўтрымлівалі пад вартай у турме ў Жодзіна. Павел распавёў, што ў гэты час яго паспелі асудзіць па арт. 23.34 КоАП за ўдзел у акцыі 27 верасня. Суд аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (810 рублёў).

На судзе Павел прызнаў віну. Ён сказаў, што сапраўды ўдарыў аўтамабіль ДАІ «на эмацыйнай глебе, у чым шчыра раскайвацца».

З улікам станоўчай характарыстыкі Янкоўскага на працы, а таксама сумеснага пражывання з маці 79 гадоў, наяўнасці ў яго жонкі інваліднасці і поўнай выплаты шкоды за пашкоджаны аўтамабіль ДАІ, пракурор Цвяткоў прасіў суд прызначыць пакаранне ў выглядзе аднаго году абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і вызваліць яго ў залі суда. Суддзя Юлія Густыр прызначыла менавіта такое пакаранне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0