Cледчыя кваліфікавалі дзеянні Аляксандра Арановіча адпаведна з артыкулам «падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». Яму выставілі абвінавачанне па п. 13 ч. 2 арт. 293 «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках», піша spring96.org.

Такія ж абвінавачанні ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» днямі выставілі яшчэ двум палітвязням — Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу, а яшчэ раней і Сяргею Ціханоўскаму

Маці палітвязня Галіна Іванаўна расказала, што яе сын не прызнае віну і з самага пачатку адмаўляецца даваць паказанні. Навіны пра сына даходзяць толькі з яго лістоў, бо адвакатка дала падпіску аб неразгалашэнні матэрыялаў справы. Сам Аляксандр называе крымінальныя справы супраць сябе «вынікам бурлівай фантазіі следчых».

38-гадовага Аляксандра Арановіча, кіроўцу аўтадома «Страна для жизни», затрымалі 29 мая ў Гродне падчас пікета для збору подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. У той жа дзень міліцыянты затрымалі Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 15 грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0