Візіт еўрапейскіх экспертаў на БелАЭС 16-18 снежня не адбудзецца. Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.

Раней паведамлялася, што з 16 па 18 снежня павінен адбыцца візіт экспертаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі. Яны меліся наведаць пляцоўку БелАЭС у рамках партнёрскага агляду Нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе.

У складзе групы — эксперты з Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны. Узначаліць групу меўся генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі Петэры Тыйпана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0