Во такое грандыёзнае шэсце было год таму. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Во такое грандыёзнае шэсце было год таму. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У снежні і пачатку студзеня ў Мінску запланавана больш за сотню навагодніх мерапрыемстваў. Праўда, традыцыйнага шэсця Дзядоў Марозаў не будзе. Прынамсі яго няма ў афіцыйнай афішы мерапрыемстваў, змешчанай на сайце Мінгарвыканкама.

Відаць, шэсце адменена «з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі».

Але будзе некалькі іншых мерапрыемстваў. З 26 снежня па 2 студзеня на плошчы Свабоды пройдзе «Навагодняя карусель» (пачатак у 17:00 і 20:00). А ў навагоднюю ноч на Кастрычніцкай плошчы — «Зімовы канцэрт», ён таксама пройдзе вечарам 1 і 2 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0