Еўрапейская камісія (ЕК) дадала сацыяльную сетку «УКантакце» і месенджар Telegram у «спіс назірання за кантрафактам і пірацтвам». Дакумент, датаваны 14 снежня, апублікаваны на сайце ЕК.

«УКантакце» і Telegram пазначаны ў спісе анлайн-рэсурсаў, якія прадастаўляюць доступ да музыкі, кніг, фільмаў і іншага кантэнту, абароненаму аўтарскім правам, без дазволу праваўладальнікаў.

Платформы патрапілі ў спіс з-за скаргаў на кантэнт, які распаўсюджваюць іх карыстальнікі. Праваўладальнікі адзначылі, што «УКантакце» адрозніваецца вялікай колькасцю пірацкага кантэнту, а Telegram не заўсёды рэагуе на прэтэнзіі.

У дакуменце адзначана, што «УКантакце» і Telegram пярэчылі супраць уключэння іх у спіс. Абедзве платформы заявілі, што змагаюцца з пірацкім кантэнтам — у прыватнасці, імкнуцца выдаляць яго на працягу 24 гадзін пасля скаргі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0