У 2021 годзе мінімальны заробак у Літве вырасце з 607 еўра (на рукі 477 еўра) да 642 еўра (на рукі 503), паколькі эканамічныя паказчыкі гэтаму спрыяюць, піша Delfi.

642 еўра гэта 1970 рублёў брудным, або 1544 рублі чыстымі.

У панядзелак таксама Міністэрства фінансаў Літвы паведаміла, што сярэдні заробак бруднымі складзе 1475,9 еўра або на 4,1% больш, чым у гэтым годзе.

Мінімальны заробак у Беларусі складаў з 1 студзеня 375 рублёў, з улікам індэксацыі 388 рублёў 42 капейкі. Па сённяшнім курсе гэта 126,5 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0