Пра гэта паведаміў у сераду Інстытут Роберта Коха.

Агулам у свеце ад 7 да 13 снежня выявілі яшчэ 4,3 млн інфікаваных каранавірусам, гаворыцца ў эпідэміялагічным бюлетэні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Гэта рэкорд з пачатку пандэміі. Мінулы тыднёвы максімум быў зарэгістраваны ў перыяд з 16 па 22 лістапада. Тады ў свеце выявілі 4 млн новых хворых на COVID-19.

Амаль палова ўсіх новых выпадкаў заражэння — 2 млн — прыйшлася на Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Больш за ўсё на ЗША — 1,45 млн чалавек. Гэта на 16% больш, чым за папярэдні тыдзень.

У пяцёрку краін-лідараў па тыднёвым прыросце таксама ўвайшлі Бразілія, Турцыя, Індыя і Расія.

Памерлі ў свеце за мінулы тыдзень 75 тыс. інфікаваных. Больш за ўсё смяротных зыходаў за гэты перыяд зарэгістравалі ў Еўропе — 34,4 тыс. У Італіі памерлі 4,5 тыс., у Расіі — 3,8 тыс. хворых. Больш за 3 тыс. ахвяр за тыдзень зарэгістравалі таксама ў Германіі і Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0