8 снежня ў службу 101 звярнуўся жыхар вёскі Старына. Ён расказаў, што ў яго калодзежы на глыбіні каля 20 метраў знаходзіцца кацяня і ён не можа яго выцягнуць, піша 112.by.

Было так. Мужчына раніцай прыйшоў набраць вады і пачуў мяўканне. Агледзеўшыся вакол, нікога не знайшоў і здагадаўся, што гукі раздаюцца з дна.

112.by

112.by

Ён пасвяціў ліхтарыкам і ўбачыў кацяня. Узровень вады быў каля паўметра, і гаспадар пры дапамозе помпы адпампаваў яе, каб жывёла не захлынулася, а потым звярнуўся да ратавальнікаў.

Нягледзячы на тое, што выратаванне жывёл не ўваходзіць у прамыя абавязкі падраздзяленняў МНС, хлопцы накіраваліся на выклік. На падворку паставілі трыногу, пры дапамозе лябёдкі апусцілі байца ўніз і паспяхова эвакуявалі кацяня.

Пасля правядзення выратавальнай аперацыі мужчына адагрэў жывёлінку, пакарміў і пакінуў у сябе.

112.by

112.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0