Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістраваны 1851 пацыент з COVID-19, выпісаныя 2422 пацыенты.

Учора было 1649 выпадкаў, рэкорд быў у суботу — 1896, у нядзелю 1878.

Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі зарэгістраваныя 152 453 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 129 950 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 1230 чалавек (восем за суткі).

За мінулыя суткі выканалі 25 715 тэстаў. Усяго ў краіне за ўвесь час правялі 3 487 468 тэстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0