Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік даручыў максімальна аператыўна скласці базы звестак беспрацоўных ва ўсіх раёнах вобласці, паведамляецца на сайце аблвыканкама.

«Трэба максімальна аператыўна ва ўсіх раёнах скласці базу звестак тых, хто не працаўладкаваны, і працаваць з ёй», — сказаў Каранік на нарадзе па ахове правапарадку, абароне насельніцтва ад надзвычайных сітуацый і прафілактыцы ДТЗ.

«Тых, хто заняты ў ценявым бізнэсе, — вывесці на празрыстую эканамічную дзейнасць. Да ўзаемадзеяння з выпівохамі і тымі, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, падключаць псіхолагаў і наркалагічную службу», — дадаў Каранік.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 7 снежня даручыў чыноўнікам неадкладна заняцца працаўладкаваннем беспрацоўных.

«З органамі міліцыі, падключыце каго вы лічыце патрэбным. Неадкладна паставіць на ўлік усіх дармаедаў, што боўтаюцца, і прымусіць іх працаваць», — заявіў пазаўчора Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0