Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

7 cнежня, паведамляе Генпракуратура, каля чыгуначнай станцыі Адамава ў Полацкім раёне знайшлі «прадмет з прыкметамі самаробнай выбуховай прылады». На больш чым пяць гадзін быў затрыманы рух пяці цягнікоў — двух пасажырскіх і трох грузавых.

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі распачаў крымінальную справу аб пагрозе здзяйснення акту тэрарызму, якая пацягнула іншыя цяжкія наступствы (ч. 2 арт. 290).

Папярэдняе расследаванне будзе весці КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0