Генпракуратура Расіі перадала Беларусі Сяргея Дзербянёва — аднаго з лідараў злачыннага аб'яднання, вядомай як «банда Марозава», якая дзейнічала на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 1980-х. Беларускі бок абяцаў не ўжываць да яго вышэйшай меры пакарання, да якой былі прысуджаныя некалькі іншых кіраўнікоў банды. Перадача адбылася ў рамках «запыту замежных калегаў», паведамляюць «Моцныя навіны».
Сяргей Дзербянёў абвінавачваецца ў бандытызме, удзеле ў злачыннай арганізацыі, незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, вымагальніцтве, махлярстве, забойствах. Усяго на рахунку «марозаўцаў» даказаных больш за 100 злачынстваў, у тым ліку 20 забойстваў.
«Банда Марозава» пачала сваё існавання яшчэ з 1980-х на тэрыторыі Гомельскай вобласці. І аж да 2004-га ў ёй быў Дзербянёў. Кіравалі аб'яднаннем Сяргей Марозаў і Міхаіл Мацюшкоў.
Сяргей Дзербянёў быў абвешчаны ў вышук. І ў 2019-м яго затрымалі ва Уладзівастоку. Пры сабе ў яго быў пашпарт грамадзяніна РФ на іншае імя. Асобу ўдалося ідэнтыфікаваць з дапамогай дактыласкапічнай экспертызы. Яго адправілі пад варту. Тады ж Беларусь накіравала запыт на выдачу.