У былога следчага Яўгена Юшкевіча — крымінальная справа.
Пра гэта паведаміла ягоная адвакатка.
Юшкевіч у свой час расследаваў справы высокапастаўленага педафіла Д. ды наркагандляроў. З СК ён сышоў некалькі гадоў таму з ідэйных меркаванняў. Пасля гэтага працаваў андроід-распрацоўшчыкам.
Справа Юшкевіча, імаверна, палітычная. Сутнасць яе пакуль невядомая. Вядома, што летам 2020 года ён стаў ініцыятарам праекта bychange.me, які «дапамагае ў навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і проста людзей, якія былі звольненыя або якія пайшлі з працы з меркаванняў сумлення».
Чытайце вялікую гутарку з ім: Былы топ-следчы пра рэаліі работы СК: як працуе, што баліць і як змяніць да лепшага
0
0
0
0
0
0