Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза дамовіліся пачаць падрыхтоўку да новага раўнда санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазеп Барэль пасля пасяджэння ў Бруселі.
«Рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць людзей не спыніліся. Мы ўжо ўнеслі ў санкцыйны спіс больш за 50 чалавек у рамках двух раўндаў санкцый, і сёння мы дамовіліся пачаць падрыхтоўку да новага раўнда санкцый», — сказаў Барэль.
Ён адзначыў, што на гэты раз санкцыі закрануць не толькі асобных людзей, але таксама інстытуты і кампаніі.
Барэль дадаў, што «Лукашэнка не ідзе на канструктыўны дыялог з грамадствам і сітуацыя ў Беларусі за апошні час толькі пагоршылася».
0
0
0
0
0
0