Беларусь і «Газпрам» пачалі перагаворы аб пастаўках газу з 2021 года. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба расійскага газавага канцэрна па выніках праведзенай сёння ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і старшыні праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксея Мілера.

«Бакі адзначылі, што пытанне пагашэння завінавачанасці беларускіх спажыўцоў за пастаўкі расійскага газу поўнасцю ўрэгулявана. У сувязі з гэтым былі пачаты перагаворы адносна ўмоў паставак газу ў Беларусь з 1 студзеня 2021 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0