Міністэрства энергетыкі Беларусі пацвердзіла прыпыненне пастаўкі электраэнергіі з першага энергаблока БелАЭС, які быў падключаны да энергасістэмы краіны 3 лістапада (7 лістапада АЭС адкрыў Лукашэнка).
«Міністэрства энергетыкі пацвярджае факт часовага спынення пастаўкі электраэнергіі ад Беларускай АЭС, што і прадугледжана праграмай этапу «энергетычны пуск». Усе тэхналагічныя сістэмы на энергаблоку працягваюць працаваць у штатным рэжыме,» — паведамілі ў Міністэрстве.
0
0
0
0
0
0