Паводле Мінздароўя за суткі зафіксавана 1038 выпадкаў каранавіруса (учора было 983, пазаўчора 996).
Такім чынам пяройдзена сімвалічная мяжа ў 1000 выпадкаў. Планка ў 900 выпадкаў была пяройдзена 27 кастрычніка, 800 выпадкаў — 24 кастрычніка. Падчас вясновай хвалі максімум быў 29 красавіка — 972 выпадкі.
За ўвесь час (з 29 лютага) 108 300 выпадкаў, выздаравелі і выпісаныя 91 тыс. 646 пацыентаў, праведзена 2 млн. 720 тыс. 390 тэстаў.
За ўвесь час памерлі 1016 чалавек, паведамляе Мінздароўя.
0
0
0
0
0
0