На 8 лістапада ў Беларусі на каранавірус перахварэлі 90 998 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.

З пачатку пандэміі на тэрыторыі краіны са станоўчым тэстам на кавід зарэгістраваныя 106 279 чалавек. Прырост хворых за суткі — 996 чалавек.

Сярод усяго насельніцтва праведзена 2 689 137 тэстаў.

Ад каранавіруса памерлі, паводле афіцыйных даных, 1007 пацыентаў. За суткі — тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0