У скверы на вуліцы Пуліхава сёння мелася прайсці жаночая акцыя салідарнасці. Яго ідэя з'явілася пасля ператрусу ў кватэры Ніны Багінскай. Беларускі вырашылі падтрымаць мінчанку з дэвізам «сёння Ніна — заўтра мы». Адразу пасля пачатку акцыі сілавікі ў чорным зладзілі затрыманні.

Праз некалькі хвілін дзяўчаты па парах зноў пачалі збірацца недалёка ад трамвайных шляхоў. У іх руках былі белыя кветкі. Праз пару хвілін пад'ехаў шэры мікрааўтобус, некалькіх жанчын затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0