Камера ў Жодзінскай турме, дзе ўтрымліваецца Марыя Калеснікава, на каранціне, адвакат не змагла сустрэцца з ёй, паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыкі.

26 кастрычніка адвакат Людміла Казак не змагла сустрэцца са сваёй падабароннай. Прычына: каранцін на 10 дзён.

— Як мінімум да панядзелка 2 лістапада абарона не зможа ўбачыць Марыю і працягнуць працу над яе справай, — паведамляе прэс-служба Бабарыкі.

Хто менавіта хварэе ў камеры Калеснікавай, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0