Журналіст Аляксандр Вялітчанка
У Мінску каля 18-й гадзіны быў затрыманы відэааператар выдання «Новы час» і «Зялёнага партала» Аляксандр Вялітчанка. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго жонка.
Вядома, што ў момант затрымання ён размаўляў па тэлефоне, калі да яго падышлі невядомыя людзі, якія не прадставіліся. Праз некаторы час сувязь з Аляксандрам Вялітчанкам абарвалася.
Дзе цяпер знаходзіцца журналіст, дакладна невядома.
0
0
0
0
0
0