«На 8 кастрычніка 23 студэнты і 7 работнікаў МДЛУ маюць станоўчы вынік на наяўнасць Covid-19. Пры гэтым 13 студэнтаў атрымалі інфікаванне не ва ўніверсітэце і не мелі кантактаў з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі. 10 студэнтаў займаліся ва ўніверсітэце», — паведамляе рэктарат Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта ў сваім тэлеграм-канале.
З сямі інфікаваных работнікаў універсітэта — шэсць выкладчыкаў. Хвароба ў кожнага з іх працякае ў няцяжкай і лёгкай форме, ніхто не шпіталізаваны.
Навучальныя групы, у якіх былі зафіксаваныя выпадкі заражэння Covid-19, перавялі на анлайн-навучанне, гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0