Фота з інстаграма Аляксея Навальнага
Аляксей Навальны лічыць, што да яго атручвання датычны асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша meduza.io.
«Я сцвярджаю, што за гэтым злачынствам стаіць Пуцін, і ў мяне няма іншых версій таго, што адбылося», — заявіў расійскі апазіцыянер у інтэрв'ю Der Spiegel.
У размове з выданнем ён таксама пацвердзіў, што пасля курсу лячэння ў Германіі вернецца ў Расію. «Мая праца цяпер — заставацца хлопцам, які не баіцца. І я не баюся!», — сказаў ён.
Поўны тэкст інтэрв'ю будзе апублікаваны пазней у чацвер.
0
0
0
0
0
0