Сёння каля 17:30 на сайце Kyky.org з'явіўся тэкст пад назвай «Вы ўзламаныя». Унутры матэрыял змяшчаў толькі згаданы загаловак і адну фатаграфію Лукашэнкі.
Пад фота Лукашэнкі ўзломшчыкі пакінулі «велька» — спасылку на 30-секундны аўдыёзапіс ад «кіберконтрпартызанаў». У ім зменены голас зачытваў наступнае пасланне:
«Мы прыхільнікі Лукашэнкі. Нам вядома аб вашай распрацоўцы сістэмы распазнання твараў, якая дазваляе дэанамізаваць супрацоўнікаў сілавых структур, а таксама аб узломе іх рахункаў. Сілавікі сумленнай працай зараблялі гэтыя грошы, разганяючы натоўп нядбайных пратэстоўцаў, таму мы не прымаем такой агіднасці і хочам аднавіць справядлівасць. Ведайце, «кіберпартызаны», вы таксама не абаронены! І мы вас не баімся. Да сустрэчы».
0
0
0
0
0
0