Увечары 26 верасня супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска затрымалі трох студэнтаў (18 і 19 гадоў). Маладыя людзі падазраюцца ў нанясенні шэрагу абразлівых надпісаў на абвестках, расклееных каля пад'езду дома, дзе пражывае камандзір сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба.
«Цяпер хлопцы раскайваюцца ў зробленым і прыносяць свае прабачэнні камандзіру мінскага АМАП», — паведамляе МУС.
На відэа з затрыманымі хлопцамі размаўляе сілавік — па фразах ясна, што гэта сам Дзмітрый Балаба.
0
0
0
0
0
0