Паводле дадзеных перапісу-2019, у Беларусі жыве амаль 290 тысяч палякаў. Гэта трэцяя па велічыні нацыяльная супольнасць краіны.
Гродна. Фота Сяргея Гудзіліна
Рускіх у 2,5 разу больш, але яны расселеныя па тэрыторыі краіны больш раўнамерна і ні ў адным з раёнаў не ўяўляюць заўважную большасць.
З палякамі ж сітуацыя іншая — дзве траціны прадстаўнікоў гэтай нацыянальнай меншасці жыве на паўночным захадзе Гродзеншчыны.
Прычым у Воранаўскім раёне палякі па-ранейшаму складаюць абсалютную большасць насельніцтва — 76,7%.
Амаль ва ўсіх рэгіёнах, указаных у табліцы, доля палякаў зменшылася.
Выключэнне — Гродна. Тут палякі павялічыліся і ў працэнтах, і ў абсалютнай колькасці — на 13600 чалавек.
Агульная колькасць насельніцтва (2019) | Доля беларусаў (2019) | Доля палякаў (2019) | Доля палякаў (2009) | Колькасць палякаў (2019) | |
Воранаўскі раён | 24 тысячы | 17,5% | 76,7% | 80,8% | 19 тысяч |
Шчучынскі раён | 36 тысяч | 49,8% | 42,2% | 46,4% | 15 тысяч |
Лідскі раён | 135 тысяч | 54,5% | 32,4% | 35,3% | 44 тысячы |
Гродзенскі раён | 50 тысяч | 60,8% | 30% | 33,6% | 15 тысяч |
Ваўкавыскі раён | 68 тысяч | 67,5% | 23,2% | 25% | 16 тысяч |
Зэльвенскі раён | 15 тысяч | 71,5% | 22,5% | 23,6% | 3 тысячы |
Гродна | 356 тысяч | 66,4% | 21,9% | 19,7% | 78 тысячы |
Бераставіцкі раён | 16 тысяч | 71,7% | 20,5% | 21,7% | 3 тысячы |
Агулам па Гродзенскай вобласці | 1,027 мільёна | 68,3% | 21,7% | 21,5% | 223 тысячы |
0
0
0
0
0
0