«Мы звяртаемся да міжнароднай грамадcкасці з заклікам не прызнаваць легітымнасці Лукашэнкі, бо ён нелегітымны ў вачах беларускага народа. Нашы галасы на гэтых выбарах скралі», — сказала Ціханоўская ў панядзелак на брыфінгу са старшынёй Еўрапарламента Давідам Сасолі.
«Мы спрабуем разабрацца самі, але мы бачым, што Лукашэнка не хоча ісці на дыялог, пра які мы просім. У гэты момант вельмі важная любая падтрымка ад еўрапейскіх краін і іншых суседніх краін», — дадала Ціханоўская, выказаўшы падзяку за прыняцце Еўрапарламентам рэзалюцыі ў падтрымку барацьбы беларускага народа.
Сасолі, у сваю чаргу, выказаў меркаванне, што «перадача ўлады — гэта адзіны мірны варыянт вырашэння праблемы ў Беларусі», піша «Інтэрфакс».
0
0
0
0
0
0