17 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі дажджы, паведамляе Белгідрамет. Раніцай у многіх раёнах, днём па ўсходзе навальніцы.
Вецер паўночна-заходні, на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +14..+20°С, па паўднёвым усходзе +21..+26°С.
У Мінску чакаецца кароткачасовы дождж, раніцай навальніца. Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +15..+17°С.
0
0
0
0
0
0