Крыніца з дыпламатычных колаў Кіпра абверг Reuters інфармацыю аб тым, што Кіпр блакуе ўвядзенне санкцый Еўрасаюза супраць беларускіх чыноўнікаў.

Па словах крыніцы, Кіпр падтрымлівае санкцыі, але папрасіў больш часу на вывучэнне пытання, бо ў Кіпра не хапае рэсурсаў разгледзець яго хутка.

Раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што Кіпр наклаў вета на ўвядзенне санкцый, звязаўшы пытанне з узмацненнем жорсткасці санкцый супраць Турцыі. Кіпр патрабуе ўвесці абмежаванні ў дачыненні да Турцыі за бурэнне і распрацоўку радовішчаў газу ў Міжземным моры.

Кіраўнікі МЗС краін ЕС узгаднілі ўвядзенне санкцый супраць асоб, адказных за гвалт і фальсіфікацыю выбараў у Беларусі. У санкцыйны спіс могуць трапіць 40—50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0