Адкрыты зварот, пад якім падпісаліся каля 400 супрацоўнікаў прадпрыемства, актывісты папрасілі апублікаваць на сайце Intex-press. Таксама ён будзе накіраваны ў Баранавіцкі гарвыканкам.

Пасля таго, як некалькі працаўнікоў ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, іх калегі напісалі калектыўны зварот да гарадскіх уладаў. Сярод галоўных патрабаванняў — вызваленне палітвязняў, адстаўка Аляксандра Лукашэнкі і правядзенне сумленных выбараў.

Пад зваротам на імя старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага падпісаліся 378 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0