26 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У другой палове дня па заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі захаваецца туман, паведамляе Белгідрамет.

Вецер заходні, умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +19..+25.

У Мінску чакаецца надвор'е без ападкаў, толькі пад вечар месцамі па горадзе магчымы невялікі дождж. Раніцай тэмпература паветра +12..+15°C, днём +20.. +22°C, ўвечары +16..+19°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0